Колькі
цудоўнага і незвычайнага адбываецца ў межах нашай бібліятэкі. Вось і сёння,
напярэдадні свята, да нас ў госці з незвычайнай прэзентацыяй кнігі “Баваўняная
дзяўчынка” завіталі пісьменніца Дар’я Вашкевіч і мастачка Алена Медзякова.
Вы напэўна задаліся пытаннем: “што ж
такого незвычайнага і цікавага ў нас адбывалася?”
А было ў нас вось што: аўтар
распавядаючы аб сваім творы знаёміла малых з матэрыяламі, з якіх вырабляюць
звычайныя рэчы, кожны іх мог памацаць, прымерыць, адчуць на пах. А потым фарбы,
бавоўніна, фетра, фламастары, алоўкі і шмат чаго іншага сталі прыладамі з якіх
малыя, пры дапамозе дарослых, выраблялі святочныя паштоўкі.
Добры настрой і вырабленную паштоўку
атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.
Больше фото тут
Комментариев нет:
Отправить комментарий