Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



пятница, 13 ноября 2015 г.

“Тыдзень бібліятэк Паўночных краін у Беларусі”

Цікава, весела, незвычайна. Так можна ахарактарызаваць мерапрыемства, якое адбылося 12 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ў рамках праэкта “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін у Беларусі”. На сустрэчу прыйшлі добра падрыхтаваныя вучні 3 класаў мінскай гімназіі № 192.
Гасцей “сустрэла” вялікая выстава кніг скандынаўскіх пісьменнікаў.
Уступнае слова ўзяў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг. Працягнула сустрэчу дырэктарка Цэнтра Шведскіх даследаванняў Наста Варашыліна. Яна расказала пра тое, чым займаецца цэнтр, пазнаёміла дзяцей са сцягамі паўночных краін.
Пасля ў вобразе фрэкен Бок Вераніка Фаміна правяла “адкрыты ўрок”. Дзецям задаваліся пытанні пра вядомых герояў твораў скандынаўскіх пісьменнікаў. Шмат даведаліся нашыя маленькія чытачы пра Паўночныя краіны. Хлопчыкаў і дзяўчынак уразіў той факт, што канструктар “Lego” паходзіць з Даніі. Усім, хто адказваў правільна і шмат разоў, раздаваліся адзнакі: 10, 9, 8. Хто адказваў меней, таму фрэкен Бок давала паперкі, на якіх былі намаляваны вясёлыя смайлікі. На ўроку мовазнаўства дзеці адказвалі на пытанні пра Беларусь. Вельмі хутка дзеці перакладалі прапанаваныя вядучай рускія словы на родную мову: вакацыі – каникулы, веснічкі – калитка і інш.
Вясёлай и гаманкой атрымалася фізкультхвілінка, на якой дзеці махалі рукамі, тупалі нагамі і нават круцілі сабе вушы.
Вераніка Фаміна расказала дзецям, што кніга пра Піпі святкуе сваё 70-годдзе. Акторка Бэла Кавалькова цудоўна прачытала частку кнігі “Піпі Доўгаяпанчоха”, якая называлася “Піпі ідзе ў школу”. Дзеці ўважліва слухалі і смяяліся. Пасля фрэкен Бок прапанавала школьнікам тэст. Самыя ўважлівыя дзеці змаглі адказаць на пытанні па прачытанай частцы. Напрыклад,
што ела на сняданак Піпі?
дзе насілі свае падручнікі Томі і Аніка?
што падаравала Піпі настаўніцы?
За свае правільныя адказы вучні атрымалі паперкі, на якіх былі намаляваны кветачкі.
Апошняя частка гэтай “неверагоднай сустрэчы” прысвячалася самаму прыемнаму – прызам. З рук Алесі Літвіноўскай, прадстаўніцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, самыя начытаныя школьнікі атрымалі падарункі. Сярод іх: Лера, вучаніца 3 класа, за адзнаку 10 атрымала вялікую ляльку Піпі; Эвеліна за адзнаку 9 – руды парык; Павел за адзнаку 8 – дзіцячую мапу Швецыі. За вясёлыя смайлікі маленькія чытачы атрымалі кнігі пра Піпі, а за кветачкі – мапы Швецыі.
Напрыканцы нашай яскравай сустрэчы ўсіх дзяцей чакаў салодкі стол (цукеркі, печыва, сок, вада).
Пасля мерапыемства настаўнікі казалі словы падзякі арганізатарам і гасцям свята, а дзеці яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі.








Комментариев нет:

Отправить комментарий