1 чэрвеня ў Сусветны дзень абароны дзяцей у Цэнтральнай
дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага адбыўся выпускны вечар для ўдзельнікаў
курсаў для дзяцей “Вучымся з Гансам” і “Фабулі”, якія праходзяць пры падтрымцы
Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
Навучальны год прайшоў вельмі хутка і з сумам дзеці
развітваліся са сваім незвычайным сябрам на цэлае лета.
Свавольнік Ганс падрыхтаваў для сваіх сяброў цікавыя
заданні і выпрабаванні, якія дзеці і іх бацькі з задавальненнем пераадольвалі.
Дзеці падрыхтавалі выставу дыназаўраў з пластыліна, якіх
яны ляпілі падчас заняткаў, калі чыталі кнігу “Минус три мечтает о домашнем
животном”.
Марыя (адна з удзельніц курсаў) намалявала для заняткаў
кнігу пра зайчыка Ганса і агародніну.
Як заўсёды мы шмат смяяліся, жартавалі, размаўлялі на
нямецкай мове, чыталі вершы, … атрымлівалі задавальненне.
Усе ўдзельнікі курсаў атрымалі дыпломы. Нечаканым
сюрпрызам для дзяцей стаў торт з малюнкам Ганса Хазэ.
Зайчык пажадаў усім сваім сябрам прыемных вакацый.
Комментариев нет:
Отправить комментарий