8 чэрвеня ў 18:00 у
кнігарнi «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі
шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Як Фіндус згубіўся, калі быў
маленькі» з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Уваход вольны!
Новая кніга па-беларуску для дзетак і іх
бацькоў, працяг гісторый пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса пабачыла свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх
пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Казка шведскага пісьменніка і мастака
Свэна Нурдквіста, перакладзеная Надзеяй Кандрусевіч, ужо чакае сваіх чытачоў на
паліцах мінскіх кнігарняў!
Комментариев нет:
Отправить комментарий