11
сакавіка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы
адбылася прэзентацыя кнігі “Чытанка для маленькіх-2” .
Вёў сустрэчу паэт Андрэй Хадановіч, які чытаў свае
вершы і вершы Р.Барадуліна. Акторка і спявачка Святлана Тоўсцік наладзіла тэатралізаваную
пастаноўку казкі “Як курачка пеўніка ратавала”, а музычным суправаджэннем дапамагаў
Арцём Сітнікаў. Гурт “Мярэжа” – тры дзяўчыны, забаўлялі ўсіх сваімі цудоўнымі
спевамі, гукалі вясну, гулялі з дзецьмі,
і, нават, вадзілі хараводы. Нашы маленькія чытачы і іх бацькі засталіся вельмі задаволены.
Адбылося сапраўднае веснавое свята.
Комментариев нет:
Отправить комментарий