Паэт Анатоль Сыс у свой час прысвяціў ахвярам Курапат некалькі вершаў. Тэма гэтая для мяне балючая, таму сустрэчу я пачну з песні на яго верш: “Адпусціце мяне, Курапаты”.
...Адпусціце мяне да хаты.
Як жа так – прапусціць сяўбу?
Я ж да смертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.
А ў залог вам пакіну кулю,
і – дадому, у Журавы!
Зайду ў двор, абдыму матулю,
пацалую, нібы жывы.
Я чалавек веруючы і мяне хвалююць вечныя пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі і яго адказнасць перад Богам. Я праспяваю вам свой верш “Атрасіны”:
...Спраўляе восень атрасіны – а мы чакаем,
Што нам адпусціцца калосся жыццёвай мерай,
Калі ў душу прыходзіць восень – ратуе вера!
Яшчэ нікому не ўдалося зляцець у вырай,
Калі ў жыццё прыходзіць восень – ратуе вера.
Калісьці я прыйшоў з арміі і ў мяне было трагічнае каханне, можа таму я і стаў паэтам. Спадар Анатоль чытае верш “Дзякуй за гэты вечар...
”Дзякуй за вечар той,
Дзе знайшоў цябе погляд мой.
Там, пад зоркамі летуценна,
Па ўскрайку горада і зямлі
Невыразныя нашы цені
Пасярэдзіне лёсу йшлі…
Яшчэ падчас вучобы ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве Анатоль Кудласевіч зразумеў, што трэба пісаць на сваёй роднай мове.
Анатоль Кудласевіч — укладальнік двух анталогіяў: “Анталогія беларускай пародыі” і “Анталогія беларускай эпітафіі”. У выдавецтве Беларускага экзархату пад аўтарствам Анатоля Кудласевіча выйшла некалькі кніг пра святых паводле жыційнай літаратуры ў адаптаваным мастацкім пераказе для дзяцей: “Преподобный Сергий Радонежский Всея Руси чудотворец”, “Пророк Иоанн Предтеча и Креститель Господень” і інш.
Анатоля Аляксеевіча ведаюць як паэта, празаіка, барда. Ён ніколі не выпускае з рук музычны інструмент – гітару. Ён арганізаваў і правёў сотні літаратурных сустрэч, вечароў паэзіі і літаратурных свят з удзелам беларускіх пісьменнікаў , а таксама "Першы фестываль беларускай бардаўскай песні".
Спадар Анатоль распавядаў, што вельмі любіць той куточак, дзе нарадзіўся. Сваю кнігу духоўнай прозы і паэзіі “Трынаццаць дзён” ён выдаў за грошы, якія атрымаў, прадаўшы бацькоўскую хату. Духоўнае больш вечнае, чым матэрыяльнае.
Дзякуй, спадар Анатоль, за сустрэчу!
Комментариев нет:
Отправить комментарий