Нагадаць падлеткам гісторыю трагедыі , якая здарылася 75
год назад у беларускай вёсачцы Хатынь, у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку быў
запрошаны рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк. Спадар Васіль не проста распавёў
гісторыю Хатыні. Ён прапанаваў такі фармат сустрэчы: кароткая даведка пра
Хатынь, што там адбылося. Наступнае – як гэта адлюстравана ў літаратуры і заданне для прысутных: самім прапанаваць жанр,
у якім можна распавядаць пра такую трагедыю.
Спадар Васіль казаў падлеткам, што сярод карнікаў, як
вядома, былі здраднікі розных
нацыянальнасцяў. Яны не нарадзіліся садыстамі, былі звычайнымі людзьмі, але ў
пэўнай сітуацыі сталі здраднікамі. Пасля вайны многія з іх жылі, мелі сем’і,
добра працавалі. Напрыклад, вядомы кат Рыгор Васюра быў расстрэляны толькі ў
1975 годзе.
“Такі маральны аспект вайны: страх, жаданне застацца
жывым - некаторых людзей ператварыў у
злачынцаў. Многія з іх пераходзілі мяжу маралі. Ці ёсць іх учынкам дараванне?”–
разважаў спадар Васіль.
На погляд Васіля, самы адэкватны фільм пра трагедыю Хатыні – гэта фільм Элема Клімава “Ідзі і глядзі”, зняты па творах Алеся
Адамовіча “Хатынская аповесць” і “Карнікі”. Ён параіў усім прысутным яго паглядзець.Таксама спадар Васіль нагадаў фільм Олівера Соуна
“Взвод”, у якім рэжысёр выкарыстаў таксама дакументалізм, абыдзенные законы
вайны.
Пры пэўных
абставінах вельмі цяжка застацца чалавекам: не зламацца, не скарыцца. Спадар
Васіль прывёў прыклад такога гераізму: жыццё паэта Уладзіміра Дубоўкі. У самых
цяжкіх абставінах лёсу Уладзімір Дубоўка нікога не сдаў, захаваў чысціню свайго
сумлення.
Спадар Васіль звярнуўся да прысутных: “Вось я, напрыклад,
хачу зняць кіно пра Хатынь. Якім бы вы хацелі яго бачыць?”. Падлеткі адказалі:
“Гераічным, што мы перамагаем”, а дарослыя: “Хацелася б пабачыць псіхалогію
злачынцаў”.
Закончыў свой выступ Васіль Дранько-Майсюк словамі: “Дай
Бог, каб у нас не было ніякай вайны і, самае галоўнае, - хачу нагадаць вам словы Янкі Купалы , якія б вы ўзгадвалі ў
цяжкія моманты свайго жыцця: “Не быць
скотам!”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий