У
час вясновых канікул 27 сакавіка ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы г. Мінска ім. М. Астроўскага прайшла
сустрэча з маладым літаратарам Уладзем Лянкевічам. На сустрэчу прыйшлі вучні мінскіх школ №№145 і 206.
Уладзь
Лянкевіч прадставіў да ўвагі школьнікаў кнігу Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” у
сваім перакладзе з англійскай мовы на беларускую.
Дзеці
добра ведалі сюжэт гэтай казачнай аповесці і актыўна адказвалі на пытанні
спадара Уладзя. Не пакінулі абыякавымі школьнікаў ілюстрацыі да кнігі мастачкі
Кацярыны Дубовік.
Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых
перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах
мастацтва і розных літаратурных жанрах.
Некаторыя з вершаў Уладзя пазначаныя не традыцыйнымі "зорачкамі",
а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар
арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч
з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.
Пасля Уладзь Лянкевіч крыху расказаў пра свой музычны гурт, а таксама адказаў на
пытанні дзяцей.
У канцы сустрэчы Уладзь
Лянкевіч заахвоціў школьнікаў вывучаць беларускую мову і расказаў, якія плюсы
дае беларусу валоданне роднай мовай.
Жадаем
творчых поспехаў Уладзю Лянкевічу і чакаем новых сустрэч!
Комментариев нет:
Отправить комментарий