19 сакавіка ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. М. Астроўскага чытачам было прапанавана
прыняць удзел у новай экспрэс-віктарыне з цыкла “Нашае, роднае, любае…”
пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Гомельшчыну”.
Нашы чытачы выцягвалі
са скрыначкі па дзве паперкі з пытаннямі, якія былі прысвечаны гісторыі і
сучаснасці Гомеля і Гомельскай вобласці. Сярод удзельнікаў віктарыны былі былы
дырэктар мінскай гімназіі №10 Кабаковіч Алена Іосіфаўна і настаўніца сярэдняй
школы №67 Таратын Наталля Анатольеўна. Апытанне чытачоў паказала, што ў
бібліятэку ходзяць адукаваныя людзі, якія добра ведаюць гістарычныя даты,
падзеі, назвы старажытных гарадоў і імёны славутых дзеячоў Гомельшчыны.
У
віктарыне прынялі ўдзел і некаторыя супрацоўнікі бібліятэкі. Усе, хто правільна
адказваў на пытанні, атрымліваў салодкі падарунак.
Запрашаем
чытачоў 25 красавіка паўдзельнічаць у экспрэс-віктарыне
“Усё, што вы хацелі ведаць пра Магілёўшчыну”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий