12
снежня ў Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя М.Астроўскага завітала сучасная
беларуская пісьменніца – Кацярына Хадасевіч-Лісавая – стваральніца чароўных гісторый для
дзяцей. Юныя чытачы нашай бібліятэкі ўжо добра знаёмыя з яе незвычайнымі
кнігамі: «Казкі Сіняй падушкі», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Канікулы
з прыгодамі», «Казкі сівой даўніны», «Таямніца незвычайнай школы», «Вухуцік.
Васільвася» і іншымі. Новая
кніга “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”, якую прэзентавала таленавітая пісьменніца
для вучняў 6А класа мінскай школы №155 http://sch155.minsk.edu.by/,
пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” ў цудоўных ілюстрацыях мастачкі Галіны
Івановай.
Яе не давядзецца, як звычайна, чытаць старонка за старонкай. “Ключ
ад Вялікай Каштоўнасці” – гэта кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст. Вам самім належыць выбраць, адкуль пачаць і
куды перамяшчацца. На ўсім шляху неабходна збіраць артэфакты. У фінале самыя
настойлівыя і ўважлівыя атрымаюць заслужаную ўзнагароду. Кацярына Станіславаўна ў
гульнявой форме распавяла школьнікам пра сваю творчасць, пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат са сваімі добрымі і
мудрымі казкамі і падарыла юным чытачам мора эмоцый і добры настрой. Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па Ведзьмінаму
балоту, Злавеснаму лесу і Таямнічаму возеру, правяралі сваю рашучасць і
смеласць.
Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, насычанай, па-сапраўднаму шчырай
і вясёлай.
Выказваем падзяку спадарыне Кацярыне за цудоўнае
мерапрыемства, любоў да беларускай мовы і высокі прафесіяналізм у рабоце з
дзецьмі. Ад шчырага сэрца жадаем рэалізацыі ўсіх задуманых творчых планаў і з
нецярпеннем чакаем новых сустрэч!
Не прапусціце цікавую кнігу Кацярыны Хадасевіч-Лісавой! Далучайцеся
да чытацкай аўдыторыі!
#центральнаядетскаябиблиотекаостровского_минск
#цэнтральнаядзіцячаябібліятэкаастроўскага_мінск
#цсдб_минск
#цэнтральнаядзіцячаябібліятэкаастроўскага_мінск
#цсдб_минск
Комментариев нет:
Отправить комментарий