Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 19 декабря 2019 г.

Кот Шпрот у бібліятэцы імя М.Астроўскага

19 снежня, у чарговы беларускі чацвер, да нас у госці завітала Ганна Янкута – вядомая шырокай беларускай супольнасці перакладчыца кніг для дзяцей і дарослых з англійскай і польскай моў, літаратурны крытык і дзіцячая пісьменніца. Дзякуючы ёй па-беларуску з’явіліся на свет гісторыі пра Шэрлака Холмса і шмат чаго яшчэ. У мінулым годзе пабачыла свет першая аўтарская кніга Ганны Янкута «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». 
Нашы маленькія чытачы, вучні мінскай школы №67 http://sch67.minsk.edu.by/, пазнаёміліся з цікавай кнігай пра сімпатычнага інтэлегентнага ката, які вандруе па Мінску, і здзейснілі падарожжа па сталіцы
Справа ў тым, што дзеянне адбываецца ў сапраўдных мінскіх мясцінах: завулак Калініна, бульвар Талбухіна, Парк Чалюскінцаў. Ганна Валер’еўна распавяла хлопчыкам і дзяўчынкам пра тое, што паводле сюжэту кот Шпрот (дарэчы, з катом Ганна Валер’еўна знаёма асабіста) любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах. Шпрот разам з хлопчыкам Алесем і прывідамі расследуе містычна-дэтэктыўную гісторыю знікнення мышэй у парку. “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” – толькі першая кніга з серыі пра незвычайнага ката і яго сяброў. Чытачоў чакае працяг.
Шмат добрых слоў пісьменніца сказала пра мастачку-ілюстратарку Лілію Давыдоўскую. Замалёўкі з завулка Калініна і Парку Чалюскінцаў можна паглядзець у кнізе пра ката Шпрота. Усяго ў казцы амаль 50 малюнкаў. Для лепшай арыентацыі па вуліцах горада  мастачка намалявала карту.
Сустрэча атрымалася вясёлай і насычанай: чытанне ўслых урыўка з кнігі, гульня ў перакладчыкаў і забаўка “веру-не веру”. Спадарыня Ганна раскрыла ўсе сакрэты стварэння кнігі і адказала амаль на сто пытанняў дзяцей.  У сваю чаргу, у вялікім захапленні ад сустрэчы, чытачы падаравалі пісьменніцы свае малюнкі: як яны прадстаўляюць сабе незвычайнага ката Шпрота і самі атрымалі падарункі ад аўтаркі.
Імгненна праляцела гадзіна. Будзем з нецярпеннем чакаць працяг гісторый пра незвычайнага ката і яго сяброў і новую сустрэчу з таленавітай казачніцай Ганнай Янкута! 


Комментариев нет:

Отправить комментарий