75
гадоў мы жывём у мірнай краіне і няма ў нас такой сям’і, па якой бы не прайшлася вогненна-смяртэльным колам вайна
1941-1945 гг. Мы страцілі кожнага трэцяга
ў барацьбе з фашызмам за сваю свабоду і незалежнасць. Не выпадкова адной з
магістральных тэм нашай літаратуры з’яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны, тэма
абароны роднай зямлі, тэма змагання за яе вызваленне, тэма патрыятызму.
Кніжная серыя
“Дзеці вайны” выдатна працягвае гераічны летапіс нашага народа і працуе на
выхаванне юных пакаленняў.
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Міхася
Пазнякова ўвайшлі творы, прысвечаныя падзеям вайны. У аснову апавяданняў, эсэ і
аповесці пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка – яе ўдзельнікаў, а таксама
ўспаміны старэйшых братоў і сясцёр – дзяцей самай крывавай і жахлівай вайны, якія з’яўляюцца галоўнымі героямі
некаторых твораў гэтай кнігі.
Міхась Паўлавіч заклікае нас шанаваць ветэранаў,
любіць Радзіму, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу, адстойваць мір
на зямлі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий