Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



вторник, 21 апреля 2020 г.

Гісторыя стварэння адной кнігі = История создания одной книги


Незаўважна, ціхімі крокамі набліжаецца адна з самых шчаслівых і ў той жа час самых трагічных дат сусветнай гісторыі. Дзень Перамогі! У гэтай сувязі ўзнікае шмат пытанняў:

Ці трэба гаварыць з дзецьмі пра вайну?

Як размаўляць з імі пра гэтыя жахлівыя часы?

Што ведаюць сучасныя дзеці і падлеткі пра вайну?

Ці здольны яны зразумець боль і жах тых часоў?

Хто можа праўдзіва і пранікнённа расказаць дзецям пра вайну?

Канешне ж, самі дзеці. Дзеці вайны!

Дзеці, якія страцілі сваё дзяцінства.

Дзеці, якія пасталелі ў адно імгненне.

Дзеці, якія былі шчаслівыя скарыначцы хлеба.

Але ж усё такі дзеці…

Іх гісторыя – гэта балючыя ўспаміны, невыплаканыя слёзы, невыказаныя словы. Іх цяжка слухаць, але яшчэ цяжэй іх расказаць.
Упершыню з расказамі-ўспамінамі чытачы маглі пазнаёміцца на старонках часопіса “Вясёлка”. Дзеці вайны праўдзіва расказвалі пра сваё маленства і юнацтва, апаленае вайною, дзецям сучасным.

Гісторый сабралася так многа, і ўсе яны былі настолькі блізкія і адначасова асабістыя, што ўтварылася эпапея жыцця і сталення цэлага пакалення людзей. Усе аповяды былі сабраны ў адну кнігу пад назвай “Я помню ўсё…” У прадмове да кнігі ветэран Вялікай Айчыннай вайны, паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, Пятро Прыходзька так ахарактарызаваў гэта пакаленне дзяцей: “птахі з апаленымі, але моцнымі і мужнымі крыламі, якія ў свой час набіралі ўзлёт і дасягнулі сваіх вышыняў у жыцці і ў літаратуры”. Лейтматывам кнігі сталі словы ўкладальніка зборніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага: “Хочацца, каб нашы дзеці ніколі не плакалі па спаленых, знішчаных цацках, каб ніколі не забывалі трагедый мінулых і не дапускалі новых”. Так у 2016 годзе ў выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” ў серыі «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”» з’явілася сур’ёзная і шчымлівая кніга для дзяцей “Я помню ўсё…” Чытайце дзецям карысныя кнігі! Яны павінны ганарыцца сваімі продкамі і сваёй краінай.

#гісторыяаднойкнігі #историяоднойкниги #великая_Победа75 #центральнаядетскаябиблиотекаостровского_минск #цэнтральнаядзіцячаябібліятэкаастроўскага_мінск #цсдб_минск #книгиовойне #вов #кнігінабеларускаймове












Комментариев нет:

Отправить комментарий