Сёння, 6 мая 2020 года, вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч
Ліпскі святкуе 80-годдзе.
Супрацоўнікі малодшага абанемента Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя
М.Астроўскага падрыхтавалі выставу “Сакрэты колераў «Вясёлкі»”.
Уладзімір Ліпскі — аўтар шматлікіх кніг прозы, дакументальных аповесцей,
публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей, галоўны рэдактар дзiцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся», ініцыятар
Усебеларускага свята народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Гомельскай вобласці.
Уладзімір Сцяпанавіч вядомы грамадскі дзеяч, старшыня праўлення Беларускага
дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.
Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Рэспублікі Беларусь, літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, Васіля Віткі,
Аляксандра Грына, Міжнароднай прэміі імя Альберта Швейцара і інш.
Комментариев нет:
Отправить комментарий