Прайшло
75 гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, але рэха яе да гэтага часу не
заціхае ў людскіх душах. Мы не маем права забыць жахі гэтай вайны, каб яна не
паўтарылася зноў. Мы не маем права забыць тых салдат, якія загінулі дзеля нашага
шчаслівага жыцця. На фронце і ў тыле наш народ праявіў самаадданасць і мужнасць, масавы гераізм і патрыятызм. Такой стойкасці гісторыя не ведала.
Не ведала яна і такой волі да перамогі, якая дасталася дарагой
цаной.
Нізкі паклон усім, хто падарыў мірнае жыццё Беларусі, хто
даў магчымасць нам вучыцца, працаваць і ствараць на карысць нашай Радзімы!
Хай неверагодныя мужнасць і адвага нашых
бацькоў і дзядоў натхняюць пакалення на новыя подзвігі – у імя захавання міру,
за які аддавалі жыццё ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Паважаныя ветэраны! Сардэчна віншуем Вас з Днём Перамогі! Дзякуем за мірнае неба!
Жадаем Вам моцнага здароўя, радасці і доўгіх гадоў жыцця!
Комментариев нет:
Отправить комментарий