Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



среда, 17 июня 2020 г.

Не ведаеце, што цікавае пачытаць дзецям на беларускай мове?

Ключ ад Вялікай Каштоўнасці

У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з народнага фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў... Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі.
Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць гэтых міфічных істотаў, але і адкрыюць іх таямніцы.
Арнаменты
Другая кніга пісьменніцы, якая гучна заявіла пра сябе два гады таму, напісана ў жанры «гарадскога фэнтэзі». Вёскі паступова выміраюць. І не толькі людзі перабіраюцца ў гарады. У Мінску з'яўляюцца нячысцікі: у Купалаўскім скверы Лясун вымушае блукаць тых, хто не даносіць да сметніцы недапалкі, на Камсамольскім возеры Вадзянік цягне на глыбіню тых, хто купаецца пасля Перунова дня, а на Каменнай Горцы мінчукоў прымушае вар'яцець кашэчы кароль Варгін... Аднак з'явіцца той, хто аб'яднае нячысцікаў агульнай мэтай: паказаць людзям, хто мусіць валадарыць на гэтай зямлі.

Калядны стол. Некулінарная кніга
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?

Ключ дарог. Пачатак
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра - дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку - справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?

#центральнаядетскаябиблиотекаостровского #цэнтральнаядзіцячаябібліятэкаастроўскага #цсдб_минск





Комментариев нет:

Отправить комментарий