15 лютага ў
Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася цікавая прэзентацыя. Паліна Грынчанка
прадставіла сваю кнігу “Дзіцячы атлас Беларусі”. Атлас быў выдадзены ў
выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Вучні мінскай школы №67 3-іх класаў вельмі ўважліва
слухалі спадарыню Паліну, якая расказала пра стварэнне ўнікальнай кнігі. Атлас
апавядае пра звяроў, птушак, насякомых і павукоў, жыхароў вадаёмаў, пра расліны і грыбы, пра народную культуру,
архітэктурныя і гістарычныя славутасці. Для дзяцей будзе цікава даведацца пра
сем загадак, якія таксама змешчаны ў кнізе. Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі,
размешчаныя на старонках кнігі, зацікавяць не толькі малых чытачоў, але і
дарослых.
Пытанні віктарыны і
загадкі спадабаліся дзецям, самыя ўважлівыя з якіх
атрымалі падарункі. Два хлопчыка вельмі ўразілі спадарыню Паліну, калі
расказалі ўрыўкі з кнігі напамяць. Сустрэча атрымалася добрай і шчырай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий