Паважаны
Мікалай Макаравіч, віншуем Вас, ветэрана
Другой сусветнай вайны з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі
Беларусь!
Мы,
супрацоўнікі старэйшага абанемента Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі, вельмі
радыя, што Вы, як і Ваша жонка Тамара Антонаўна,
– чытачы менавіта нашай бібліятэкі. Вы, Мікалай Макаравіч, – прыклад сумленнага , з добрым густам чытача
для нашых падлеткаў. Вельмі прыемна, што Вы адзін з нямногіх, хто чытае кнігі
на роднай мове.
Шаноўны Мікалай Макаравіч, падзяляем разам з Вамі радасць
ад атрымання юбілейнага медаля “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.
Жадаем
Вам моцнага здароўя, аптымізму, няхай Бог беражэ Вас!
Комментариев нет:
Отправить комментарий