У Центральнай дзіцячай бібліятэцы заўсёды
весела і цікава.
21 лютага, у Дзень роднай мовы, адбылася сустрэча з таленавітым, знакамітым
і вясёлым чалавекам. Да нас у госці прыйшоў беларускі драматург, рэжысёр, акцёр,
літаратурны рэдактар часопіса “Вясёлка” Васіль Дранько-Майсюк.
Спадар Васіль прэзентаваў кнігу Рыгора Барадуліна “Азбука – вясёлы
вулей”. Дзеці з задавальненнем слухалі цудоўную беларускую мову і паказвалі свае веды
роднай мовы.
Вучні 3-х класаў мінскай школы №67 вельмі добра падрыхтаваліся да сустрэчы
і прыемна ўразілі нашых гасцей вершамі па творчасці Барадуліна на роднай мове
на памяць, прыгожымі малюнкамі і загадкамі. Таксама школьнікі
паказалі гасцям невялічкую інсцэніроўку верша і гульню-лічылку. Сустрэча прынесла ўсім прысутным шмат усмешак і добры настрой.
Комментариев нет:
Отправить комментарий