Ура дзіцячай кнізе!
Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова
Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца
культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання,
літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў.
14 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага ў рамках
Тыдня літаратур Паўночных краін адбылося адкрыццё выставы Шведскай акадэміі
дзіцячай кнігі “Ура дзіцячай кнізе! 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі”. Выстава
арганізавана пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі і Шведскага інстытута.
“…Сёння мы ведаем, что чытанне
развівае мозг. Яно выводзіць нас на новы ўзровень абстрактнага мыслення.
Будучыня патрабуе ад нашых дзетак здольнасці вырашаць праблемы і канфлікты,
думаць па-новаму і разумець іншых людзей ды іншыя культуры...”
Менавіта такімі словамі чытачоў бібліятэкі сустракае выстава, на якой прадстаўлены
17 ілюстрацый з кніг пісьменнікаў Паўночных краін. Кожная з карцін не пакідае
абыякавым гледача, а прымушае задумацца,
здзівіцца, усміхнуцца…
Вось 17 прычын чытаць дзіцячыя
кнігі:
–
Кніга
дапамагае нам развіваць мову.
–
Кніга
– частка нашай культурнай спадчыны. Яна дае нам агульны досвед і веды.
–
Кніга
прымушае нас задумацца над тым, што правільна, а што не, што добра, а што
кепска.
–
Кніга
задае нам новыя пытанні, якія прымушаюць нас разважаць.
–
Кніга
дапамагае нам фармуляваць думкі, пашырае межы свядомасці і ўласны свет.
–
Кніга
абуджае фантазію і дапамагае нам развіваць вобразнае мысленне.
–
Кніга
дазваляе нам быць кімсьці іншым, развівае нашую здольнасць да спагады і
эмпатыі.
–
Кніга
прымушае нас смяяцца і плакаць, суцяшае нас ды адкрывае нам новыя далягляды.
–
Кніга
заўсёды побач з намі, калі нам самотна.
–
Кніга
дапамагае нам лепш зразумець сябе, калі мы чытаем пра кагосьці, хто думае і
адчувае так, як і мы.
–
Кніга
дае нам веды пра прыроду, тэхніку і гісторыю, пра іншыя краіны ды розныя лады
жыцця.
–
Кніга
тлумачыць нам, як уладкаваны сусвет, і дапамагае зразумець, як рэчы звязаныя
паміж сабой.
–
Дзіцячая
кніга дазваляе сустрэцца з рознымі формамі мастацтва – ілюстрацыяй,
фатаграфіяй, паэзіяй, драмай.
–
Дзіцячая
кніга – гэта першая сустрэча з літаратурай – бязмежным сусветам, які застаецца
з намі на працягу ўсяго жыцця.
Сардэчна запрашаем чытачоў і гасцей бібліятэкі на выставу падчас Тыдня літаратур Паўночных краін, 12-18 лістапада
2018 года, у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку, каб знайсці сваю прычыну больш чытаць кнігі і атрымаць
вялікае задавальненне ад простых, але такіх шчырых карцін!
Комментариев нет:
Отправить комментарий