Запрашаем на чытаннi дзiцячай
нардычнай лiтаратуры ў Цэнтральнай дзiцячай
бiблiятэцы iмя Астроўскага
14 лiстапада
з 12.00 да 13.00!
Мерапрыемства арганiзавана ў рамках Тыдня літаратур Паўночных краін у
Беларусі Цэнтрам шведскіх даследаванняў у супрацоўнiцтве з Пасольствам Швецыi ў Беларусi. Тэма года - «Героі ў краінах Паўночнай Еўропы».
Напачатку сустрэчы, у 12.00, запрашаем усiх на адкрыццё выставы
Шведскай акадэмii дзiцячай кнiгi “Ура дзiцячай кнiзе! 17 прычын чытаць
дзiцячыя кнiгi”, арганiзаваную пры падтрымцы
Пасольства Швецыi ў Беларусi i Шведскага iнстытута.
Пасля вас чакаюць прэзентацыя праекта, віктарына,
прысвечаная Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін, чытанне урыўка твора
“Даведнік супергерояў” Эліяса і Агнэс
Волунд, пытанні па прачытаным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы i салодкі стол.
Узрост дзяцей - 8-10 год.
Сардэчна запрашаем!
Комментариев нет:
Отправить комментарий