Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



суббота, 23 января 2021 г.

З юбілеем!

 

Калектыў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г. Мінска віншуе Старшыню Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Члена Праўлення і Прэзідыўма Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы, Старшыню таварыства “Беларусь-Расія”, Лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Міхася Паўлавіча Пазнякова з 70-гадовым юбілеем!

 Міхась Паўлавіч Пазнякоў – таленавіты беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, публіцыст, выдатны мовазнавец.      

Нарадзіўся 24 студзеня 1951 года ў вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна, Магілёўскай вобласці.

Аўтар больш як 50 кніг паэзіі і прозы для дарослых і для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову раманы М.Сервантэса “Дон Кіхот”, В.Скота “Квенцін Дорвард”, С.Лагерлёф “Пярсцёнак Лёваншольдаў”, вершы, апавяданні і казкі многіх класікаў замежнай літаратуры. Пераклаў на рускую мову раманы, аповесці і апавяданні многіх вядомых беларускіх пісьменнікаў. Аўтар “Слоўніка эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы”ў 2-х тамах, іншых навуковых прац у галіне мовазнаўства.

Хрэстаматыйны дзіцячы пісьменнік, яго творы для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі.

 На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. Асобныя творы перакладзены на 18 моў свету. Актыўна друкуецца ў перыядычных выданнях Расіі, краін СНД.

Прызнанне:

·                     – Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996);

·                     – Лаўрэат трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года”;

·                     – Лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

·                     – Лаўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры;

·                     – Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

·                     – Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, намінацыя “Найлепшы твор дзіцячай літаратуры” (2016);

·                     – Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі;

·                     –  Узнагароджаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь медалём Ф. Скарыны;

·                     – Член Беларускага Саюза журналістаў;

·                     – Выдатнік друку Беларусі.

 

Чытачы і супрацоўнікі Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г. Мінска выказваюць юбіляру самыя шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды юбілею! Ад усёй душы жадаюць Міхасю Паўлавічу моцнага здароўя, творчага плёну, дабрабыту і прафесійных поспехаў у кожнай распачатай справе!



Комментариев нет:

Отправить комментарий