У
гасцях навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, паэт,
музыка, бард Міхал Бараноўскі.
Аўдыторыя была
ў асноўным хлапчуковая, навучэнцы ліцэя № 10 і як сказаў Міхаіл: “Шкадаваць не
буду, спяваць буду больш сур’ёзныя рэчы. Забаўных песень у мяне не
атрымліваецца, таму з брутальных і
пачнём.
Учора
было цудоўнае свята – Дзень маці, таму спачатку прачытаю свой верш:
“…
Так атрымліваецца,
Што
дзеці вучацца прычыняць боль
На
самых блізкіх,
І
разумеюць гэта толькі,
Калі
самі схіляюцца над калыскай…”
Шануйце,
хлопцы, сваіх матуль, дарыце ім кветкі, неабавязкова па святам.”
У Ганны Ахматавай ёсць такія радкі:
“Когда б вы знали, из какого сора
Растут
стихи, не ведая стыда,
Как
желтый одуванчик у забора,
Как
лопухи и лебеда.”
“Уявіце, прыснілася песня.
Усякія сны бываюць. А вось каб песня ? У мяне здарылася гэта адзін раз. Сон не
меў сюжэту. Памятаю: стол, стаіць у садзе, некалькі чалавек за сталом і адзін спявае
песню. Некалькі радкоў я запомніў: “Чаромха не крычы, чаромхай не плач”.
Раніцай напісаў верш і зараз пакажу вам гэту песню,” - так распавядаў Міхаіл
Бараноўскі.
Калі вас
зацікавіла творчасць нашага госця, прапануем зайці на старонку Міхаіла
Бараноўскага “ВКонтакте”.
А мы гаворым:
“Вялікі дзякуй, Міхаіл, за песні , за распаўсюджванне паэзіі на беларускай
мове”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий