У Цэнтральнай
дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага заўсёды цікава!
22 кастрычніка
вучні СШ № 9 шукалі ў аддзеле замежнай літаратуры адказ на пытанне : “Як прайсці ў бібліятэку?”.
Скажаце, што
незвычайнага? А незвычайнае тое, што размаўлялі мы на нямецкай мове. Падчас
падарожжа абмяркоўвалі розныя пытанні: надвор’е, шлях у бібліятэку, паводзіны ў
бібліятэцы і шмат іншага; разгадвалі рэбусы, крыжаванкі.
Акрамя гэтага вучні
пазнаёміліся з праектам LeWiS.* Задаволеныя, яны пакідалі нашу бібліятэку з кнігамі LeWiSа…
Жадаем ім поспехаў і зноў чакаем да нас у госці. Больш фота глядзі тут.
*LeWiS – абрэвіятура ад трох нямецкіх слоў “Lesen”,
“Wissen”, “Spaβ” (чытаем, пазнаём, забаўляемся). Калі цікава - глядзі дадатак
(зялёны лісток) і спасылкі:
Комментариев нет:
Отправить комментарий