Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 10 января 2019 г.

Экспрэс-віктарына “Усё, што вы хацелі ведаць пра Міншчыну”


10 студзеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы чытачам было прапанавана прыняць удзел у экспрэс-віктарыне з новага цыкла “Нашае, роднае, любае…” пад назвай “Усё, што вы хацелі ведаць пра Міншчыну”. На працягу дня хлопчыкі, дзяўчынкі і іх бацькі выцягвалі са скрыначкі па дзве паперкі (некаторыя і болей) з пытаннямі, якія былі прысвечаны гісторыі і сучаснасці нашай любай сталіцы і Мінскай вобласці. Апытанне чытачоў паказала, што ў бібліятэку ходзяць адукаваныя людзі, якія добра ведаюць гістарычныя даты, назвы старажытных гарадоў, імёны гістарычных дзеячоў, цудоўна арыентуюцца ў сучасным Мінску і ўмеюць разважаць. 
У віктарыне прынялі ўдзел і некаторыя супрацоўнікі бібліятэкі. Усе, хто правільна адказваў на пытанні, атрымліваў салодкі падарунак. Чытачы шчыра дзякавалі за магчымасць паказаць свае веды. Віктарына праводзілася па-беларуску, таму вельмі прыемна было цэлы дзень у бібліятэцы чуць родную мову і ад супрацоўнікаў, і ад чытачоў.
Запрашаем чытачоў 12 лютага прыняць удзел у экспрэс-віктарыне “Усё, што вы хацелі ведаць пра Віцебшчыну”.



Комментариев нет:

Отправить комментарий