13 снежня да нас у бібліятэку завіталі вучні 4 “Б” класа сярэдней школы №3
г.Мінска. Хацелі дзеці пагуляць, пазабаўляцца, а трапілі ў школу, у школу
сапраўднага Каляднага Дзеда.
Яны нават не здагадваліся, які насычаны дзень у Каляднага Дзядулі. Гэта і
прагляд лістоў ад дзяцей з усяго свету,
і выпечка святочнога печыва, і дагляд за жывёламі, і майстэрня калядных
падарункаў…
Вучні з поспехам прайшлі ўсе іспыты. Паўдзельнічалі ў святочным квэсце,
пазнаёміліся з самымі прыгожымі каляднымі традыцыямі ў Германіі, знайшлі
святочныя сімвалы ў бібліятэцы, адгадалі ўсе рэбусы і
загадкі, “выпеклі” сапраўдны нямецкі калядны пернік (наша шчырая падзяка
Інстытуту імя Гётэ ў Мінску) і … атрымалі дыпломы аб паспяховым заканчэнні
Школы Каляднага Дзядулі.
Але гэта былі яшчэ не ўсе сюрпрызы. Дзеці ў добрым настроі пакідалі
бібліятэку, надзейна трымаючы падарункі ад нашых сяброў Інстытута імя Гётэ ў
Мінску. І ужо з нецярпеннем чакаюць наступнай сустрэчы!!!
Комментариев нет:
Отправить комментарий