23 снежня прайшло традыцыйнае святкаванне Каляд для дзетак, вывучаючых нямецкую мову. На нашым свяце, як заўсёды, панавалі весялосць, радасць, азарт. Мы нагадалі усе традыцыі Калядных свят у Германіі. Выканалі заданне з нашага Календара-Адвенту. Пагулялі ў снежкі, памалявалі, пагарэзнічалі і... нават знайшлі падарункі пад Каляднай елкай.
У канцы вечара дзяцей чакаў салодкі стол.
Было трошкі сумна, што наша свята падыйшло да завяршэння. Але не трэба сумаваць. Да новых сустрэч у Новым годзе! Спакою і дабрыні ў вашы сем'і! З надыходзячымі святамі віншуем вас мы і нашы партнеры Інстытут імя Гёте ў Мінску.
Актыўная спасылка на ўсе фотаздымкі
Комментариев нет:
Отправить комментарий