29 лістапада ў бібліятэцы адбылася сустрэча з супрацоўнікамі Нацыянальнага інстытута
адукацыі Ірынай Леанідаўнай Шаўляковай-Барзенка (вядомы літаратурны крытык),
Гюльнарай Мансураўнай Юсцінскай (начальнік упраўлення
дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі) і Святланай Воцінавай (галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”).
Сустрэча мела назву: “Давай пагаворым. Прастора чытання падлеткаў” і мэта была
– пазнаёміць моладзь з літаратурнымі
навінкамі на беларускай мове.
Цяжка прыйшлося нашым выступоўцам, таму што
сустрэліся адразу чатыры групы з розных навучальных устаноў: СШ № 67, № 181,
гімназія № 146 і ліцэй № 10.
Ірына Леанідаўна пазнаёміла падлеткаў з літаратурным працэсам пачатку 21 стагоддзя, выкарыстаўшы прэзентацыю. Пералічыла творчыя саюзы, выдавецтвы, літаратурныя выданні, літаратурныя прэміі і конкурсы, цікавыя буктрэйлеры і пазнаёміла з беларускай літаратурай у Сеціве 2000-х. Вельмі змястоўная, пазнавальная і канкрэтная інфармацыя прагучала.
Вось напрыклад:
Комментариев нет:
Отправить комментарий