10
лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя
М.Астроўскага адбылася прэзентацыя кнігі “Возера Дзіва” Міхася Пазнякова,
лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якая перамагла ў намінацыі “Лепшы
твор для дзяцей і юнацтва”. Міхась Паўлавіч Пазнякоў – старшыня Мінскага
гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.
Новую
кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій у галіне
дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы.
Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак,—
раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх
чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.
Вучні
4-х класаў сярэдняй мінскай школы № 145 з задавальненнем адгадвалі загадкі
Міхася Паўлавіча і задавалі шмат пытанняў пра жыццё і творчасць пісьменніка.
Упрыгожыла сустрэчу артыстка эстрады Вольга Багушынска, якая прачытала
некалькі вершаў з кнігі Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. Прыемным сюрпрызам
для прысутных стала выкананне песень на вершы Міхася Паўлавіча Пазнякова кампазітарам
і спеваком Аляксандрам Якіменкам.
Напрыканцы
свята знакаміты пісьменнік пажадаў прысутным дзецям быць уважлівымі, добра
вучыцца, шмат чытаць і прыслухоўвацца да новых парад.
За правільныя адказы і добрыя пытанні шмат дзяцей атрымалі прызы.
Жадаем Міхасю
Паўлавічу творчых поспехаў і спадзяемся на новыя сустрэчы!
Комментариев нет:
Отправить комментарий