17 лістапада пры падтрымцы
Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Цэнтра
шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін у Центральнай
дзіцячай бібліятэцы прайшло незвычайнае мерапрыемства ў рамках праекта “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы”.
Уступнае слова кіраўніка Аддзялення
Пасольства Фінляндыі ў Беларусі ўзяў саветнік-пасланнік Янне Хейсканен.
Каардынатар праектаў Аддзялення
Пасольства Фінляндыі ў Беларусі Вольга Рызмакова правяла віктарыну, прысвечаную
Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін.
Школьнікі 3В і 4А класаў мінскай школы № 67 пазнаёміліся з кнігай “Эла
і сябры” папулярнага фінскага дзіцячага пісьменніка Ціма Парвела. Гэта вясёлая,
трохi хулiганская гісторыя, якая можа
развесялiць нават самага сур’ёзнага чалавека. Менавiта на такiх тэкстах
гадуюцца асобы, якiя не губляюць пачуцця гумару i не затойваюць крыўду на ўвесь
свет.
Перакладчыца Алена Казлова
спачатку патлумачыла значэнні складаных слоў з тэксту на беларускай мове, а
пасля прачытала некалькі ўрыўкаў з кнігі Ціма Парвела “Эла і сябры”.
Вольга Рызмакова і Алена Казлова
задалі пытанні па прачытанным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы.
Напрыканцы сустрэчы ўсіх дзяцей
чакаў салодкі стол (цукеркі, печыва, сок, вада).
Яшчэ доўга пасля заканчэння
сустрэчы дзеці задавалі пытанні кіраўніку Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў
Беларусі – саветніку-пасланніку Янне Хейсканену.
Свята атрымалася вельмі добрым
і шчырым.
Комментариев нет:
Отправить комментарий