25 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прайшла прэзентацыя чарговай
кнігі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Фіндус з’язджае”. Перакладчыца Надзея
Кандрусевіч расказвала пра кнігу, задавала пытанні пра аўтара і галоўных герояў
серыі Пэтсана і Фіндуса. Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько і іх сябар Эрык Аролоў праспявалі песні паводле кніг Свэна Нурдквіста
“Паляванне на ліса” і “Фіндус з’язджае”. Усе прысутныя танцавалі і з
задавальненнем падпявалі музыкантам. Вяла імпрэзу Таццяна Дайнека.
Напрыканцы сустрэчы дзеці малявалі сваіх любімых герояў - Пэтсана і
Фіндуса. А потым нашых маленькіх чытачоў чакаў салодкі стол.
Свята атрымалася вясёлым, яскравым, музычным і салодкім.
Комментариев нет:
Отправить комментарий