Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



пятница, 17 ноября 2017 г.

“Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы”


16 лістапада пры падтрымцы Цэнтра шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства ў рамках праекта  “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы”.
Дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Марыя Сакавец расказала пра тое, чым займаецца цэнтр, пазнаёміла дзяцей са сцягамі паўночных краін.
Студэнткі ФМА БДУ правялі віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін Еўропы.Пытанні вельмі спадабаліся дзецям. Хлопчыкаў і дзяўчынак уразіў той факт, што канструктар “Lego” паходзіць з Даніі. Усе, хто адказваў правільна і шмат разоў, атрымлівалі падарункі.
Дзеці пазнаёміліся з урыўкам твора “Выспа (Востраў) скарбаў” у апрацоўцы фінскага дзіцячага аўтара Мауры Куннаса ў выкананні студэнтак ФМА БДУ.
Напрыканцы нашай яскравай сустрэчы ўсіх дзяцей чакаў салодкі стол (цукеркі, печыва, сок, вада).

Пасля мерапрыемства настаўнікі казалі словы падзякі арганізатарам і гасцям свята, а дзеці яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий