27
лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы знакамітага
фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Выстава прысвечана
135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Міхаіл Крыжаноўскі – удзельнік
міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. Ён праводзіць персанальныя
выставы і творчыя вечары ў бібліятэках і каледжах. Аўтарскія фотаработы
знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы,
Германіі і Швецыі. Аўтар фотавыставы ўдзельнічае ў дабрачынных праектах.
На прэзентацыі выставы
прысутнічалі журналіст, пісьменніца, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў
Беларусі Алена Стэльмах і
аўтар фотаальбома “Зачараваны Беларуссю” Уладзіслаў Цыдзік.
Упрыгожыла сустрэчу выступленне
спевака і кампазітара Аляксандра Шукшына, кампазітара і паэта Генадзя Гаршкова,
вучня Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №6 Лембіеўскага Максіма і яго
выкладчыцы Вольгі Воінскай.
На прэзентацыю былі запрошаны
вучні сталічнай школы № 67 8А і 8Б класаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий