Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 25 июня 2018 г.

“Абавязак маёй зямлі – мой абавязак”


25 чэрвеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы прайшло чытанне-абмеркаванне твораў беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы да Году малой радзімы пад назвай “Абавязак маёй зямлі – мой абавязак”. Вучні 25-й і 101-й мінскіх школ пазнаёміліся з цудоўнай серыяй кніг “Славутыя імёны”, якая прадстаўляе сабой апавяданне ў малюнках Уладзіміра Сулкоўскага аб жыцці і творчасці вялікіх землякоў.
Янка Купала і Якуб Колас – знакавыя постаці для Беларусі. Прырода надзяліла іх магутным талентам, каб яны словам неслі радасць, прасвятлялі сваіх равеснікаў і наступнікаў, вучылі іх любіць свой край, сваю мову.  Яны імкнуліся зрабіць наша жыццё радасным, прыгожым, шчаслівым. Мы павінны ведаць пра гэта. У маленстве варта пазнаёміцца з дзейнасцю знакамітых творцаў, каб вучыцца быць падобнымі да іх. А калі вырасцем – годна прадоўжыць іх слаўныя справы. З гонарам і годнасцю Янка Купала і Якуб Колас рабілі ўсе справы і моцна сябравалі. Яны – прыклад для нас.
На выставе, прысвечанай беларускім песнярам, былі прадстаўлены кнігі Якуба Коласа і Янкі Купалы з фондаў бібліятэкі. Дзеці не толькі вельмі ўважліва слухалі бібліятэкара, які расказваў пра творчы лёс беларускіх класікаў, але і задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі. Вельмі спадабаўся дзецям верш-песня “Мой родны кут, як ты мне мілы!..” Якуба Коласа ў выкананні Дзмітрыя Глушко і песня “Явар і каліна” у выкананні ВІА  “Песняры”.  Нашы маленькія слухачы  з замілаваннем праслухалі песню “Малітва” на словы Янкі Купалы ў выкананні Уладзіміра Мулявіна, якая перадае ўсю любоў вялікага творцы да роднай зямлі. З цікавасцю школьнікі праслухалі і казку “Леў і воўк” Якуба Коласа.  
А яшчэ на сустрэчы дзеці пазнаёміліся з карцінай, якую стварыў калектыў вучняў студыі “Флора” (кіраўнік Туркафіл Н. М.) у ДУ ДА ДіМ “Эколого-биологический центр г. Барановичи”. На карціне – выява каня, якая зроблена з прыродных матерыялаў. Гэтую прыгожую карціну Шорац Андрэй Віктаравіч падараваў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага. Вялікі дзякуй за падарунак!
На нашым мерапрыемстве, якое было прысвечана Году малой радзімы, нашы чытачы  не толькі ўспомнілі жыццё і творчасць знакамітых творцаў, але і атрымалі добры настрой, а самыя ўважлівыя дзеці  невялічкія падарункі.


 Актыўная спасылка на ўсе фотаздымкі

Комментариев нет:

Отправить комментарий