Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



понедельник, 15 февраля 2016 г.

"НЕЗВЫЧАЙНЫЯ КАЛЯДЫ"

У суботу 13 лютага да нас у госці завітаў інтэрактыўны тэатр “Калейдоскоп”. Для дзяцей і іх бацькоў была прадстаўлена лялечная пастаноўка “Незвычайныя Каляды” па кнізе шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”. Гэтая казка  пабачыла свет у адмыслова створанай серыі для дзяцей «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».
Гледачы на гадзіну перанесліся ў вёсачку Пэтсана і сталі сведкамі сапраўднага каляднага цуду. Дзеці не толькі ўпрыгожылі  лялечную ялінку каляднымі цацкамі, якія самі зрабілі падчас пастаноўкі, але і зрабілі падарункі для любімых герояў – старога Пэтсана і ягонага кацяня Фіндуса. Разам з Фіндусам нашы маленькія чытачы смяяліся і танцавалі.
Вясёлы і добры спектакль вельмі спадабаўся дзецям і дарослым, якія ўважліва глядзелі і перажывалі за герояў.

Пасля лялечнай пастаноўкі ўсе дзеці атрымалі прыгожыя паштоўкі.




Комментариев нет:

Отправить комментарий