У Цэнтральнайдзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага падрыхтавана
выстава, прысвечаная Году малой радзімы. У цэнтры экспазіцыі знаходзіцца кніга
“Бачу Беларусь такой” фатографа Уладзіслава Цыдзіка. У гэтым выданні аўтар праз
прыгожыя фотаздымкі выказвае свае шчырыя пачуцці да роднай зямлі.Беларусь бачыцца
мастаку шчырай і рознакаляровай, старажытнай і сучаснай.Вершы 65 сучасных
беларускіх паэтаў удала дапаўняюць фотаздымкі. Узнёслыя словы гучаць, як гімн
улюбёнасці ў родную зямлю, яе цудоўныя краявіды.
На экспазіцыі значнае месца займаюць фотаздымкі супрацоўнікаў бібліятэкі,
прысвечаныя падарожжам па розным куточкам Беларусі. 9 фотапоглядаў на краіну
пазнаёмяць наведвальнікаўбібліятэкі з разнастайнайнымі краявідаміроднай зямлі. Тут
і помнікі архітэктуры, і рэкі, і лясы, і балоты. Колькі прыгажосці, колькі
замілавання ў гэтых фотаздымках!
“…Я не ведаю, не ведаю // Прыгажэйшае зямлі…” Гэтымі словамі Васіля
Жуковіча можна перадаць асноўную думку бібліятэчнай выставы.
Вось такой цудоўнай і чароўнай убачылі Беларусь мы! А якой Вы бачыце нашую
любую краіну?
Комментариев нет:
Отправить комментарий