Творчасць Кафкі мала прадстаўлена ў беларускай прасторы, а яго навэла
«Прысуд» дык і зусім не вядомая. Напісаная ў далёкім 1912 годзе, сёння яна
гучыць нечакана актуальна для беларускай прасторы. Для «HUNCHTheatre Belarus»
гэта вельмі цікавая мастацкая задача: захаваўшы арыгінальны аўтарскі наратыў,
напоўніць яго асацыяцыямі і выклікамі сённяшняй рэальнасці, і такім чынам
паказаць шматграннасць і актуальнасць творчасці Кафкі.
«Прысуд» – гэта ўнікальнае і непрадказальнае даследванне
ўзаемаадносінаў паміж сынам і бацькам, паміж ахвярай і катам. Скрозь прызму
хатняга гвалту выразна праглядаецца мадэль дзяржаўнага гвалту, а таксама тэма
згубленага пакалення. Фармат пакаёвай чыткі ідэальна падыходзіць для першага
знаёмства гледачоў з аўтарам, дазваляе захаваць інтымную аўтарскую інтанацыю
апавядання і працягнуць традыцыю «room theatre», папулярнага ў Чэхаславакіі ў
1960-1970-х гг.
«Прысуд» –
рэдкая і важная магчымасць для нас выявіць сувязь часоў ды культур і,
карыстаючыся мовай аўтара, пагаварыць пра сябе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий