21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.
Беларуская мова – жывая і чароўная, “з легендаў і казак” сатканая, “вобразная, вольная, пявучая”, цудоўная родная мова. Калі мы чуем яе – ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную – гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Выстава-інсталяцыя да Міжнароднага дня роднай мовы пад назвай “ВУЛІЦА БІБЛІЯТЭЧНАЯ ” 21 лютага ўтульна размясцілася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага. На бібліятэчнай вуліцы заўсёды добры настрой і сонечнае надвор’е.
Маленькія чытачы могуць не толькі пагуляць у лялькі, але і праверыць свае веды: трэба як мага болей прадметаў на інсталяцыі назваць па-беларуску.
Любіце і шануйце родную мову!
Комментариев нет:
Отправить комментарий