19 лютага ў
рамках Тыдня роднай мовы ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага прайшла прэзентацыя новай кнігі
“Радка жывога пілігрымы…” паэта, перакладчыка Іны Мікалаеўны Фраловай. У кнізе
змешчаны пераклады як сучасных майстроў высокага
мастацкага слова, так і класікаў. На сустрэчы прысутнічала шмат знакамітых гасцей. Казімір Камейша, Вольга Сакалова і Лідзія Шагойка выказалі словы шчырай падзякі Іне Мікалаеўне за цудоўныя пераклады. Пажадалі творчых поспехаў і выхаду новых кніг. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы паэтаў свету ў перакладзе таленавітай паэтэсы.

Бард Андрэй Зыгмантовіч, які выконваў песні “Белыя берагі”, “Штрафная рота”,
і танцавальны калектыў “Dance top” пад кіраўніцтвам Ліліі Лучко кранулі сэрцы ўсіх прысутных і вельмі ўпрыгожылі
нашу паэтычную гадзіну.
Комментариев нет:
Отправить комментарий