Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



суббота, 11 ноября 2017 г.

Творчая сустрэча з Міхасем Пазняковым

10 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага адбылася прэзентацыя кнігі “Возера Дзіва” Міхася Пазнякова, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якая перамагла ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. Міхась Паўлавіч Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.
Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак,— раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.
Вучні 4-х класаў сярэдняй мінскай школы № 145 з задавальненнем адгадвалі загадкі Міхася Паўлавіча і задавалі шмат пытанняў пра жыццё і творчасць пісьменніка. Упрыгожыла сустрэчу артыстка эстрады Вольга Багушынска, якая прачытала некалькі вершаў з кнігі Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. Прыемным сюрпрызам для прысутных стала выкананне песень на вершы Міхася Паўлавіча Пазнякова кампазітарам і спеваком Аляксандрам Якіменкам.
Напрыканцы свята знакаміты пісьменнік пажадаў прысутным дзецям быць уважлівымі, добра вучыцца, шмат чытаць і прыслухоўвацца да новых парад. За правільныя адказы і добрыя пытанні шмат дзяцей атрымалі прызы.
Жадаем Міхасю Паўлавічу творчых поспехаў і спадзяемся на новыя сустрэчы!

Комментариев нет:

Отправить комментарий