Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 15 ноября 2018 г.


    Чытанні дзіцячай нардычнай літаратуры    
                                  

14 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага пры падтрымцы Цэнтра шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін адбылася прэзентацыя праекта “Тыдзень літаратур Паўночных краін”.

Уступнае слова ўзяла пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан, якая расказала вучням 4А і 4Б класаў мінскай школы № 67 пра тое, што пасольства даўно і актыўна супрацоўнічае з Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай. Крысціна Юханесан падзякавала перакладчыцу Надзею Кандрусевіч за цудоўныя пераклады шведскіх кніг на беларускую мову, а таксама выказала сваю ўпэўненасць у тым, “… што кнігі будуць жыць вельмі доўга”. Пасол Швецыі шчыра расказала пра тое, што яе асабістыя дзеці вельмі любяць чытаць кнігі з серыі пра Пэтсана і Фіндуса знакамітага шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста.
 Працягнула сустрэчу дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Настасся Майская. Яна расказала, чым займаецца цэнтр, паказала дзецям на мапе Паўночныя краіны і сцягі Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі.

Спадабаўся дзецям герой Суперлось у выкананні Ангеліны Юрковай, супрацоўніцы цэнтра, які размаўляў па-шведскі, а пасля ўжо па-беларуску прапанаваў ім віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін. Вучні школы паказалі свае “суперведы” і правільна адказалі на ўсе пытанні.

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы праводзіцца штогод у форме чытанняў услых абраных кніг. Усе кнігі адлюстроўваюць тэму бягучага года, іх абіраюць у адпаведнасці з трыма мэтавымі групамі. Тэма 2018 года – “Героі ў краінах Паўночнай Еўропы”. У гэтым годзе папулярная кніга «Даведнік супергерояў» была абраная ў “якасці дзіцячай кнігі”. Яна напісана шведскай парай, Эліясам і Агнэс Волунд, і падыходзіць для слухачоў ва ўзросце 5-11 гадоў. Перад чытаннем урыўка твора пра супердзяўчынку нашы госці правялі кароткую гутарку з дзецьмі, каб патлумачыць значэнні некаторых складаных слоў з тэксту на беларускай мове. Пасля дзяўчынкі і хлопчыкі  вельмі ўважліва праслухалі ўрывак з кнігі “Даведнік супергерояў” і без цяжкасці адказалі на ўсе пытанні па прачытанным творы.
Напрыканцы нашай яскравай сустрэчы ўсіх дзяцей чакалі падарункі і салодкі стол з цукеркамі, печывам і сокам.
У рамках Тыдня літаратур Паўночных краін у Беларусі з вялікім задавальненнем усе прысутныя пазнаёміліся з выставай Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі “Ура дзіцячай кнізе! 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі”, арганізаванай пры падтрымцы Швецыі ў Беларусі і Шведскага інстытута, якая ўтульна размясцілася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы.

Таксама ўсе прысутныя маглі пазнаёміцца з  выставай кніг скандынаўскіх пісьменнікаў, падрыхтаванай супрацоўнікамі малодшага абанемента.


Пасля мерапрыемства настаўнікі казалі словы падзякі арганізатарам і гасцям свята, а дзеці яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий