Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



четверг, 20 июня 2019 г.

Беларускія чацвяргі ў бібліятэцы


Зноў чацверг, а гэта значыць, што сёння мы размаўляем па-беларуску. Да нас завіталі вучні СШ №67, каб пазнаёміцца з лепшымі кнігамі на беларускай мове.
Сустракайце! "Пакатун і Паляжун. Гісторыі з жыцця"  Брыгіты Шэр (пераклад з нямецкай мовы Ірыны Герасімовіч)! Дзве казачныя істоты, а можа і неказачныя… Два сябра, якія так падобны на цябе і на мяне, на яго і на яе… Два сусветы, такія далёкія і розныя, але такія родныя і блізкія. Яны жывуць, мараць, спрачаюцца, мірацца, вандруюць, разыходзяцца… і зноў сустракаюцца. Бо разам цемра не такая страшная, возера не такое глыбокае, і ў самы халодны дзень сябар сагрэе твае рукі і тваё сэрца.


Разам з героямі маленькія чытачы разважалі над сур’ёзнымі пытаннямі: што такое сяброўства і які сябар сапраўдны. Мы баялі адзін аднаму байкі і гулялі ў перакладчыкаў. А яшчэ ўдзельнічалі ў самых сапраўдных сцэнічных чытаннях.


Сустрэча прайшла незаўважна. Але за гэты час мы, спадзяюся, пасталелі, сталі дабрэй і мудрэй. Усе актыўныя ўдзельнікі чытанняў атрымалі прыемныя сувеніры. Да новых сустрэч!
Чакаем Вас на нашы беларускія чацвяргі! Прыходзьце, будзе цікава!

Спасылка на ўсе фотаздымкі


Комментариев нет:

Отправить комментарий