Адбылася сустрэча
з вучнямі 6-х і 9-х класаў СШ № 67, прысвечаная беларускаму
першадрукару Францыску Скарыне. Бібліятэкары прэзентавалі трохтамовае энцыклапедычнае выданне “Францыск Скарына” (аўтар - намеснік
дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, кандыдат культуралогіі Алесь Суша).
Францыска Скарыну
называюць самым вядомым беларусам. Ён быў першым, хто выдаў кнігу псалмоў на
роднай беларускай мове. І сёння Францыск
Скарына - добры прыклад для вучняў:
- Скарына спадзяваўся толькі на свой
розум і здольнасці, не маючы багатай бацькоўскай спадчыны,
- заняўся новай, рызыкоўнай справай – кнігадрукаваннем,
- не баяўся мяняць месца працы і
пражывання.
А які Францыск Скарына быў
патрыёт! Слаўны палачанін у кожнай са сваіх кніг абавязкова пазначаў,
што кніга выкладзена доктарам Францыскам Скарынам са слаўнага горада Полацка.
Духоўны запавет
Скарыны да нас змешчаны ў прадмове да кнігі “Юдзіф” :
Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад
нараджэння ведаюць сховы свае,
Як птушкі, што лётаюць у паветры,
помняць гнёзды свае,
Як рыбы, што плаваюць у моры і ў
рэках, чуюць віры свае
і як пчолы бароняць вуллі свае –
гэтак і людзі да месца,
дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў
Бозе, вялікую ласку маюць.
(паэтычны пераклад Алеся Разанава).
Аб гэтым гаварылі
вучням на сустрэчы і раілі запомніць дату - 6 жніўня 1517 года – дзень нараджэння беларускага кнігадруку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий