22 лютага
нашай госцяй была адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса
перакладной літаратуры “Прайдзісвет”, аўтарка
паэтычных зборнікаў “Кніга памылак” і “Цырк” - Юлія Цімафеева. “Я пішу на беларускай
мове, у мяне школа была на беларускай мове і мне падабаецца смак беларускай
мовы. Яна для мяне больш салодкая” ,- так пачала сваю размову з
навучэнцамі ліцэя № 10 спадарыня Юля.
Юлія Цімафеева чытала
любімыя вершы Міхася Стральцова і Алеся Разанава. Расказвала пра сваё разуменне
паэзіі. Юнакі з задавальненнем паслухалі вершы і з новага паэтычнага зборніка Юлі Цімафеевай “Цырк”.
Асабліва ім спадабаўся верш “Каму
належыць маё імя?”. Вось радкі з гэтага верша :
”...Маё імя належыць
кожнаму,
хто яго ведае,
і будзе належаць кожнаму,
хто пра яго дазнаецца.
хто яго ведае,
і будзе належаць кожнаму,
хто пра яго дазнаецца.
Але мне ніколі…”
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ліцэя № 10 Тамара Ягораўна была вельмі задаволена такім дэтальным тлумачэннем
вершаў Алеся Разанава, творчасць якого як раз праходзяць на уроках.
Спадарыня Юля, дзякуй за цудоўную сустрэчу!
Актыўная спасылка на фотаздымкі
Комментариев нет:
Отправить комментарий