3 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы
адбылася сустрэча з празаікам Аленай Брава, аўтарам кніг “Рай даўно
перанаселены”, “Дараванне”, “Имя тени –
свет”. Паслухаць спадарыню Алену
сабраліся супрацоўнікі дзіцячых
бібліятэк і чытачы.
Таксама ўдзел прыняла паэтка, бард Таццяна Дайнэка, якая распавяла пра святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Алена Брава
казала, што: “Я не пішу “ружовае чытво”, я пішу толькі тое, што прапушчана праз маё сэрца, што хвалюе мяне і маіх сяброў. Для
маіх твораў не ўласцівы хэпі-энд...”.
Пісьменніца распавяла пра сваіх герояў, пра самаахвяраванне беларускіх
жанчын. Спадарыня Алена адзначыла, што хоча, каб яе кнігі чыталі маладыя і людзі сярэдняга
ўзросту , каб не жылі самападманам , а чыталі аб праўдзе жыцця.
Шмат хто з удзельнікаў сустрэчы добра знаёмы з
творчасцю пісьменніцы, таму пытанняў было шмат.
Адказваючы на пытанні чытачоў, спадарыня Алена казала, што зараз піша
толькі на беларускай мове, пераклады сваіх твораў на рускую мову робіць сама,
сябруе з Юрыем Станкевічам, Віктарам Казько, Андрэем Федарэнка. Юрый Станкевіч,
наогул, быў яе першым рэдактарам.
Дзякуй спадарыне Алене за сустрэчу
і жадаем творчых поспехаў надалей!
Комментариев нет:
Отправить комментарий