11 лютага ў нашай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча з цыкла гучных чытанняў
нямецкамоўных аўтараў “Знаёмцеся, …”, якая была прысвечана кнізе Торбена
Кульмана “Неверагодныя прыгоды мышонка Лінберга”.
Сустрэча праходзіла
пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску. На пачатку сустрэчы мы ўзгадалі
розныя віды транспарту, асобна спыніліся на транспарце казачных герояў і
паветраным транспарце. Маленькія эксперты расказалі шмат цікавага і пра ваенную
авіяцыю.
Дзеці з цікавасцю
разгадвалі загадкі.
Перад прачытаннем
гісторыі дзеці пазнаёміліся з некаторымі цікавымі звесткамі пра аўтара Торбена
Кульмана. Торбен яшчэ з дзяцінства захапляўся маляваннем і гісторыяй
паветранага транспарту. Бацька захаваў шматлікія дзіцячыя малюнкі аўтара.
Дзіцячы пакой аўтара быў размалявыны мадэлямі самалётаў.
Маленькія чытачы
ўважліва слухалі гісторыю і разглядвалі малюнкі з кнігі.
Пасля прачытання
кнігі маленькія эксперыментатары паспрабавалі сябе ў ролі канструктараў
самалётаў. Кожны зрабіў сваю мадэль, размаляваў, правёў першыя вучэбна-трэніровачныя
палёты.
Усе паўдзельнічалі
ў спаборніцтвах на самы доўгі палёт. Усе перамаглі. Усе атрымалі маленькія
сувеніры.
Пакідаючы сустрэчу,
кожны пілот надзейна трымаў свой самалёцік.
Да новых сустрэч!
Комментариев нет:
Отправить комментарий