“…На лёс, калі ласка, не наракай,
Калі хату будуеш з краю”
Міхал Бараноўскі
“Звычайна я выступаю, як
музыкант, а сёння буду гаварыць пра сваю кнігу “Volumen.1”, –
так пачаў сваё выступленне перад навучэнцамі ліцэя № 10 спадар Міхась.
– Навошта людзі пішуць вершы?!
Адкуль з’яўляецца гэта жаданне? Вы часта чуеце заклік: “Любіце родную зямлю!” –
і ён вас не чапляе. А калі пачуеце верш Максіма Багдановіча “Пагоня” ( чытае
верш), праўда, бягуць мурашкі па скуры? Вось тады сапраўды разумееш словы: “Любіць
Радзіму”. На некаторыя моманты жыцця я таксама спрабую адшукаць адказы, хочацца
паразважаць услых…
Спадар Міхась чытаў вершы і спяваў. У зале было так ціха (што бывае
дарэчы рэдка) і настрой ад сустрэчы
застаўся цудоўны.
Вялікі дзякуй спадару Міхасю , а
таксама настаўнікам і хлопцам ліцэя №
10!
Комментариев нет:
Отправить комментарий