Для сённяшняй беларускай літаратуры
наступіў па-сапраўднаму шчаслівы час. З’яўляецца ўсё больш і больш новых кніг
сучасных аўтараў. Кожная з іх адкрывае нешта яркае, цікавае, неспадзяванае.
Прапануем вам новыя і захапляльныя творы сучасных беларускіх аўтараў.
Якімовіч, А.М. “Русалка:
фантастычна-містычныя апавяданні” 12+
Творы Аляксея Якімовіча з першай
старонкі зацікавяць чытача.
Той, хто цікавіцца рэальным і фантастычным, знойдзе ў гэтай кнізе і цікавыя
гісторыі, і незвычайных герояў. Для гэтых вострасюжэтных фантастычна-містычных апавяданняў характэрны яркія вобразы,
прадуманая кампазіцыя, нечаканыя павароты падзей. Многія канфлікты нагадваюць
сённяшняе жыццё.
Кніга адрасуецца падлеткам і
дарослым.
Зізюк, М. “Таямніца гары
Міндоўга” 12+
Ігнат, Стась, Мікіта і Юля —
неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа,
спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт
гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе
змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках
кнігі.
Для сярэдняга школьнага ўзросту.
Пытайцеся пра кнігі ў нашай бібліятэцы на старэйшым абанеменце. Таксама нагадваем, што для вашай зручнасці ў нас дзейнічае
паслуга: “Папярэдні заказ кніг па тэлефоне: +375 17 277 13 63. Кошт – 30 кап. за адну кнігу”. Вам больш не трэба
стаяць у чарзе, самім шукаць кнігі, чакаць.
А які
ваш любімы твор беларускага аўтара? Дзяліцеся ў каментарыях!
#центральнаядетскаябиблиотекаостровского_минск #цэнтральнаядзіцячаябібліятэкаастроўскага_мінск #цсдб_минск
Комментариев нет:
Отправить комментарий