Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



суббота, 5 мая 2018 г.

“Малевіч для дзяцей”

5 мая ў  Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага адбылася доўгачаканая  прэзентацыя праекта “Малевіч для дзяцей”. Да нас завітала каманда “Дзіцячыя творчыя майстэрні” (Сафія Садоўская, Вольга Мжэльская, Ірына Лукашэнка). Гэта праект Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» створаны, каб знаёміць дзяцей з сучасным мастацтвам, дапамагаць ім  рэалізоўваць свой творчы патэнцыял і развіваць культуру мыслення.
Увесь 2017 год калектыў аўтараў  працаваў над  кнігай, якая цалкам прысвечана Казіміру Малевічу. Такога складанага для дарослых і такога блізкага для дзяцей мастака. Творчая група расказала пра супрыматызм простай, даступнай мовай гульняў і казак, якіх у кнізе вельмі шмат. Таксама ў ёй змешчаны рэпрадукцыі карцін Казіміра Малевіча, цікавыя факты з жыцця майстра, вершы, песні і гульні па матывах яго творчасці. Спецыяльна для  кнігі Лявон Вольскі напісаў песню “Намалюй”, а мастак Bazinato разам з дзецьмі стварыў мульткліп.
 Для каго гэты праект?  Для  дашкалят, малодшых школьнікаў i іх бацькоў (ніколі не позна пазнаваць нешта новае, асабліва разам са сваім дзіцём). Дзякуй нашым гасцям за цікавую прэзентацыю кнігі!


 Актыўная спасылка на ўсе фотаздымкі

Комментариев нет:

Отправить комментарий