Дорогие друзья!

Дорогие друзья!







Мы рады приветствовать вас в нашем блоге, который адресован всем, кто неравнодушен к чтению и книгам. Мы приглашаем детей, пап и мам, бабушек и дедушек, педагогов и своих коллег, а также всех, кому придётся по душе наша библиотека, познакомиться с нашей работой и открыть для себя много нового, увлекательного и полезного. Надеемся, что наше общение будет разносторонним и интересным.







Присоединяйтесь к нам! Давайте отправимся в плавание по морю информации вместе!



пятница, 13 декабря 2019 г.

“Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”


12 снежня ў Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя М.Астроўскага завітала сучасная беларуская пісьменніца – Кацярына Хадасевіч-Лісавая – стваральніца чароўных гісторый для дзяцей. Юныя чытачы нашай бібліятэкі ўжо добра знаёмыя з яе незвычайнымі кнігамі: «Казкі Сіняй падушкі», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Канікулы з прыгодамі», «Казкі сівой даўніны», «Таямніца незвычайнай школы», «Вухуцік. Васільвася» і іншымі. Новая кніга “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”, якую прэзентавала таленавітая пісьменніца для вучняў 6А класа мінскай школы №155 http://sch155.minsk.edu.by/, пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда” ў цудоўных ілюстрацыях мастачкі Галіны Івановай.

Яе не давядзецца, як звычайна, чытаць старонка за старонкай. “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці” – гэта кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст.  Вам самім належыць выбраць, адкуль пачаць і куды перамяшчацца. На ўсім шляху неабходна збіраць артэфакты. У фінале самыя настойлівыя і ўважлівыя атрымаюць заслужаную ўзнагароду. Кацярына Станіславаўна ў гульнявой форме распавяла школьнікам пра сваю творчасць, пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат са сваімі добрымі і мудрымі казкамі і падарыла юным чытачам мора эмоцый і добры настрой. Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па Ведзьмінаму балоту, Злавеснаму лесу і Таямнічаму возеру, правяралі сваю рашучасць і смеласць. 

Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, насычанай, па-сапраўднаму шчырай і вясёлай.


Выказваем падзяку спадарыне Кацярыне за цудоўнае мерапрыемства, любоў да беларускай мовы і высокі прафесіяналізм у рабоце з дзецьмі. Ад шчырага сэрца жадаем рэалізацыі ўсіх задуманых творчых планаў і з нецярпеннем чакаем новых сустрэч!

Не прапусціце цікавую кнігу Кацярыны Хадасевіч-Лісавой! Далучайцеся да чытацкай аўдыторыі!

Ссылка на все фото


Комментариев нет:

Отправить комментарий